У Беларусі на 1 лістапада 2025 года для шматдзетных сем'яў адкрыта 149980 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У прыватнасці, адкрыта 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 67,3 тыс. - на суму Br1,79 млрд.
На 1 лістапада 2025 года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 100407 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў - 80537, на атрыманне медыцынскіх паслуг - 10906, на атрыманне адукацыі - 8957, на набыццё тавараў для інвалідаў - 7.
Прынята 97287 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, з іх у Брэсцкай вобласці - 20601, Віцебскай - 9461, Гомельскай - 15538, Гродзенскай - 11617, Мінскай - 16634, Магілёўскай - 9833, Мінску - 13603.
У Мінпрацы нагадалі, што сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці.
З 1 студзеня 2025 года памер сямейнага капіталу складае Br33275. У такім памеры сямейны капітал назначаецца сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2025 года.
Да спіса