Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.

Тэлефон прыёмнай:
8 (02130) 5-70-45

Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00

E-mail:
shumrіc@vitebsk.by

Сайт знаходзіцца ў тэставым рэжыме!
. Алея Славы г.п.Шуміліна Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
.
.
Алея Славы г.п.Шуміліна
Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна
Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна
Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
Галоўная / Навiны / Навіны Рэспублікі
11 снежня 2024

Попыт шалёны. Лукашэнка даручыў падтрымліваць і развіваць такія прадпрыемствы, як "ПАЖСНАБ" у Барысаве


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў падтрымліваць і развіваць такія прадпрыемствы, як ТАА "ПАЖСНАБ" у Барысаве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

ТАА "ПАЖСНАБ" - прадпрыемства прыватнае. "Перспектыва якая? Попыт ёсць на прадукцыю?" - адразу пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

Далажылі, што ёсць, прычым комплексны. Прадпрыемства прапануе адразу цэлую сістэму, уключаючы навуку, распрацоўку, эксплуатацыю тэхнікі, а таксама лінейку, комплекс машын, неабходных для работы выратавальнікаў: ад маленькіх патрульных да велізарных пажарных аўталесвіц і аўтацыстэрнаў, іншай вышыннай пажарна-выратавальнай тэхнікі. Прадукцыя прадпрыемства актыўна пастаўляецца на экспарт, у тым ліку ў Расію, Зімбабвэ, Казахстан, Азербайджан.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з бягучай дзейнасцю прадпрыемства і перспектывамі яго развіцця, наведаў канструктарскае бюро і вытворчыя цэхі. Прэзідэнту далажылі, што спецыялістамі літаральна з нуля распрацоўваюцца новыя ўзоры тэхнікі, прычым уся электронная начынка, праграмнае забеспячэнне - айчыннае, не гаворачы ўжо аб буйных вузлавых частках, якія вырабляюцца на беларускіх прамысловых прадпрыемствах.

"Попыт шалёны. Значыць, можна пашырацца", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што гэта прынцыповае пытанне. Напрыклад, пры фарміраванні тых ці іншых праграм не трэба нешта выдумляць. "У нас ёсць мноства такіх школ (вытворчых школ і кампетэнцый. - Заўвага БЕЛТА) і вытворчасцей, як твае. Дык давайце будзем іх развіваць і ўкладваць інвестыцыі. У гэтым плане, калі нешта патрэбна будзе... Ён прыватнік, але давайце будзем дапамагаць як дзяржаўнаму прадпрыемству", - даручыў беларускі лідар.

Дырэктар прадпрыемства Алег Дзярабін прадставіў Прэзідэнту ўзоры існуючага мадэльнага раду і тыя, што знаходзяцца ў распрацоўцы. Шлях ад дызайну да рэальнага ўзору, паводле яго слоў, праходзіць менш як за год. Прычым выпрабоўваюць мадэлі тут жа, у розных экстрэмальных, набліжаных да рэальных умоў. Цяпер завод займае 20 тыс. кв.м, а з увядзеннем у гэтым годзе ў эксплуатацыю новага цэха плошча перасягнула 27 тыс. кв.м. Працуюць амаль 250 чалавек. Наяўнасць кваліфікаваных спецыялістаў дала магчымасць прадпрыемству не спыняць дзейнасць нават пасля адмовы заходніх партнёраў ад сумеснай работы. Нашы спецыялісты змаглі хутка прапанаваць свае напрацоўкі, замяніць або ўдасканаліць тэхналогіі і канструкцыю многіх мадэлей тэхнікі і машын.

"Прэтэнзіі да дзяржавы ёсць?" - спытаў у дырэктара Прэзідэнт. "Ніякіх", - адказаў ён.

Паводле слоў міністра па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага, МНС актыўна супрацоўнічае з гэтым прадпрыемствам. З моманту існавання закуплена больш за 1,3 тыс. адзінак рознай тэхнікі, што на бягучы момант складае практычна палавіну ўсёй спецтэхнікі МНС.

На гэта кіраўнік дзяржавы спытаў, ці не злоўжывае "ПАЖСНАБ" цанавой палітыкай, улічваючы, што з'яўляецца манапалістам на беларускім рынку. "Не душыць цэнамі?" - удакладніў у міністра Аляксандр Лукашэнка. Той адказаў: "Ёсць пытанні, але мы працуем". Прэзідэнт папярэдзіў, што ў пытаннях кошту трэба знаходзіць баланс, таму што, з аднаго боку, ёсць зацікаўленасць МНС як дзяржструктуры закупляць па аптымальных цэнах, але і інтарэсы прадпрыемства, якое павінна развівацца, таксама ігнараваць, "задушыць" нельга.

Наконт гэтага Вадзім Сіняўскі адзначыў, што ў Беларусі ўнікальная сітуацыя з пункту гледжання эфектыўнага дзяржаўна-прыватнага партнёрства. І аб гэтым у яго не раз пыталіся калегі, спецыялісты з іншых краін: "Яны не разумеюць, як гэта ў нас адбываецца. МАЗ - дзяржаўнае прадпрыемства, "ПАЖСНАБ" - прыватнае прадпрыемства, і дзяржорган - МНС, які ўсе гэтыя пытанні зводзіць, працуе..."

"Вельмі проста - "дыктатура", - не без долі гумару заўважыў у сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка.

Усе навіны