Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
У Беларусі ў 2024 годзе прададзена 1369 пустуючых жылых дамоў, што на 40 працэнтаў больш, чым у 2023-м. Статыстыку БЕЛТА агучылі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
За адну базавую велічыню было прададзена 798 дамоў.
Усяго ў гаспадарчы абарот у мінулым годзе ўключана 5340 пустуючых дамоў і 1170 га занятых імі зямель.
Паводле даных Дзяржкаммаёмасці, сёння ў Адзіным рэестры пустуючых дамоў змешчана больш як 23 тыс. аб'ектаў. Да прамога продажу прапануецца 435 дамоў, 312 з іх - за адну базавую велічыню.