Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 кастрычніка падпісаў указ нумар 378 "Аб маркіроўцы ювелірных і іншых вырабаў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У мэтах забеспячэння законнасці абароту такіх вырабаў з 1 студзеня 2026 года будзе ажыццяўляцца іх абавязковая маркіроўка з дапамогай сродкаў ідэнтыфікацыі.
У адпаведнасці з указам маркіроўка будзе ажыццяўляцца пры вырабе ювелірных і іншых вырабаў (за выключэннем індывідуальных заказаў), увозе іх на тэрыторыю Беларусі для рэалізацыі, вывазе ў краіны, з якімі заключаны пагадненні аб узаемным прызнанні сродкаў ідэнтыфікацыі. Вызначаны таксама пералік ювелірных вырабаў, абарачэнне якіх дапускаецца без маркіроўкі, і спосабы маркіроўкі.
Такім чынам, указам устанаўліваюцца новыя падыходы да рэгулявання сферы абарачэння ювелірных вырабаў, кантроль законнасці іх абароту ад вырабу (увозу) да рэалізацыі, якія садзейнічаюць абароне спажыўцоў ад нядобрасумленных прадаўцоў.
Да спіса