Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.

Тэлефон прыёмнай:
8 (02130) 5-70-45

Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00

E-mail:
shumrіc@vitebsk.by

Сайт знаходзіцца ў тэставым рэжыме!
. Алея Славы г.п.Шуміліна Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
.
.
Алея Славы г.п.Шуміліна
Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна
Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна
Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
Галоўная / Навiны / Навіны Рэспублікі
13 лістапада 2024

Вольга Чамаданава больш не ўдзельнічае ў электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта


Вольга Чамаданава заявіла журналістам аб рашэнні спыніць свой удзел у электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння на пасяджэнні праўлення Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" мы прынялі рашэнне, і я яго агучу", - расказала Вольга Чамаданава.


Паводле яе слоў, сёння ў Беларусі дакладна выбудавана палітычная сістэма і любы грамадзянін, у першую чаргу патрыёт краіны, можа ўдзельнічаць у выбарах самага высокага ўзроўню - выбарах Прэзідэнта.

"Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз жанчын" на сённяшні дзень прадэманстравала сваю палітычную сталасць. Мы ўбачылі, як была арганізавана работа штаба, як працавалі ініцыятыўныя групы. І самае галоўнае, напэўна, пачулі сёння запатрабаванне нашага грамадства на кансалідацыю вакол нашага Прэзідэнта. Мы разумеем выдатна, што ніхто акрамя нашага Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі сёння не зможа забяспечыць тую бяспеку, у якой мы знаходзімся, бяспеку нашай краіны ў першую чаргу і, вядома ж, такое паступальнае развіццё нашай дзяржавы. Мы - каманда нашага Прэзідэнта. Мы былі і застаёмся гэтай камандай. І самае галоўнае - мы надзейны тыл, у чым можна не сумнявацца. У сувязі з гэтым я прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у далейшай электаральнай кампаніі", - дапоўніла Вольга Чамаданава.

Усе навіны