Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
Беларусь і Таджыкістан дэманструюць непахіснасць стратэгічнага характару ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, заявіў намеснік старшыні Савета Рэспублікі Сяргей Хаменка на міжнароднай парламенцкай канферэнцыі "30-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Таджыкістан", паведамляе БЕЛТА.
"Паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан склаліся дружалюбныя адносіны, якія грунтуюцца на агульнай слаўнай гісторыі перамог і дасягненняў у вялікай савецкай сям'і. Нашы краіны разам прайшлі турбулентны перыяд перабудовы, станаўлення дзяржаўнасці ў няпростых палітычных і эканамічных умовах. Асаблівую танальнасць міждзяржаўным адносінам задаюць менавіта лідары нашых дзяржаў - Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмон", - адзначыў Сяргей Хаменка.
Паводле яго слоў, высокі ўзровень узаемадзеяння паміж Мінскам і Душанбэ дэманструе непахіснасць стратэгічнага характару ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, дазваляе даверна абменьвацца думкамі па ўсім спектры беларуска-таджыкскіх адносін, у тым ліку па актуальных аспектах міжнароднага парадку дня. "Назапашаны станоўчы вопыт з кожным годам прыносіць свае пазітыўныя вынікі ў інтарэсах нашых краін і народаў", - адзначыў віцэ-спікер.
"Важкі ўклад у развіццё міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ўносяць парламентарыі. У вышэйшых заканадаўчых органах Беларусі і Таджыкістана створаны і паспяхова функцыянуюць групы дружбы. Мы зацікаўлены ў далейшым паглыбленні міжпарламенцкага дыялогу з Таджыкістанам як у двухбаковым фармаце, так і на шматбаковых пляцоўках", - падкрэсліў Сяргей Хаменка.
У наступным годзе ўсё прагрэсіўнае чалавецтва будзе адзначаць 80-годдзе Перамогі над фашызмам. "Таджыкскі народ унёс неацэнны ўклад у процістаянне і вызваленне нашых зямель ад фашысцкай акупацыі. Вялікая Перамога - гэта наша агульная памяць аб гераізме тых, хто ахвяраваў жыццём за мірную будучыню новых пакаленняў. Памяць аб тых падзеях дапамагае нашым народам шанаваць свабоду, прытрымлівацца прынцыпаў урэгулявання любых спрэчак на аснове дыялогу, развіваць дружалюбныя адносіны паміж усімі краінамі і імкнуцца да павышэння дабрабыту", - дапоўніў віцэ-спікер.