Навіны Рэспублікі
27.07.2026

З 1 жніўня ў Беларусі вырастуць памеры бюджэту пражытачнага мінімуму

Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) вырастуць з 1 жніўня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З 1 жніўня па 31 кастрычніка 2026 года ў Беларусі будуць дзейнічаць новыя памеры БПМ у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах. БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 мая 2026 года, павялічыцца на 4,1% і складзе 530,37 рубля. Памер БПМ для працаздольнага насельніцтва складае 574,38 рубля, пенсіянераў - 380,86 рубля, дзяцей да 3 гадоў - 326,56 рубля, дзяцей ад 3 да 6 гадоў - 437,78 рубля, а для дзяцей ад 6 да 18 гадоў - 519,24 рубля.

Прапарцыянальна росту БПМ аўтаматычна на 4,1% павялічваюцца асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад яго памеру: памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплаты да пенсій, дапамогі па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і сацыяльныя пенсіі.

Гэта трэці пераразлік БПМ у 2026 годзе.

БелТА

Да спіса