Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
У адпаведнасці з артыкулам 69 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, прысваенне прозвішча, уласнага імя і імя па бацьку дзіцяці праводзіцца наступным чынам.
Прозвішча дзіцяці вызначаецца прозвішчам бацькоў. Пры розных прозвішчах бацькоў дзіцяці надаецца прозвішча маці або бацькі са згоды бацькоў, а пры адсутнасці згоды – па ўказанні органа апекі і папячыцельства.
Падвоенае прозвішча надаецца дзіцяці толькі ў тым выпадку, калі абодва або адзін з бацькоў носіць падвоенае прозвішча.
Уласнае імя дзіцяці даецца са згоды бацькоў. Дзіцяці можа быць дадзена не болей двух уласных імёнаў. У такім выпадку, уласнае імя, запісанае ў запісе акта аб нараджэнні першым, лічыцца асноўным.
Орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, не мае права адмовіць у прысваенні дзіцяці абранага бацькамі ўласнага імені, калі толькі яно не супярэчыць нормам грамадскай маралі, нацыянальным традыцыям.
Імя па бацьку дзіцяці надаецца па ўласным імені бацькі.
Пры нараджэнні дзіцяці ў маці, якая не знаходзіцца ў шлюбе, калі не маецца сумеснай заявы бацькоў аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства або рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства, імя па бацьку дзіцяці надаецца па ўласным імені асобы, запісанай у якасці бацькі (у адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і).
Начальнік аддзела загса
І.І.Кісялевіч