Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
У адпаведнасці з артыкулам 69 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і прозвішча дзіцяці вызначаецца прозвішчам бацькоў. Пры розных прозвішчах бацькоў дзіцяці надаецца прозвішча маці або бацькі са згоды бацькоў, а пры адсутнасці згоды – па ўказанні органа апекі і папячыцельства.
Спыненне шлюбу паміж бацькамі або прызнанне шлюбу несапраўдным не прадугледжвае змяненне прозвішча дзіцяці.
Калі бацька, у якога дзіця, што не дасягнула 16-летняга ўзросту, засталося пражываць пасля спынення шлюбу або прызнання шлюбу несапраўдным або пасля ўступлення ў новы шлюб, жадае прысвоіць яму сваё прозвішча, дазвол на змяненне прозвішча дзіцяці зыходзячы з яго інтарэсаў выносіць орган апекі і папячыцельства.
Змяненне прозвішча дзіцяці, якое дасягнула 10 гадоў, ва ўсіх выпадках ажыццяўляецца з яго згоды, якая выяўляецца органам апекі і папячыцельства. Бацька, чыё прозвішча носіць дзіця, ставіцца ў вядомасць аб узбуджэнні хадайніцтва аб змяненні прозвішча дзіцяці, і яго меркаванне нароўні з другімі абставінамі ўлічваецца органамі апекі і папячыцельства пры рашэнні пытання аб змяненні прозвішча дзіцяці.
Важна, што пры змяненні прозвішча дзіцяці другі з бацькоў не губляе сваіх правоў, заснаваных на факце сваяцтва з дзіцём. Такое змяненне прозвішча не вызваляе яго ад абавязкаў па ўтрыманні дзіцяці. Бацька, які пражывае асобна, мае права на зносіны з ім і абавязаны прымаць удзел у яго выхаванні.
Прозвішча дзіцяці можа быць зменена пры рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства ў дачыненні яго, а таксама пры яго ўсынаўленні.
Змяненне прозвішча грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 16 гадоў, ажыццяўляецца ў агульным парадку.
Начальнік аддзела загса
І.І.Кісялевіч