Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Як самазанятыя грамадзяне могуць забяспечыць сабе працоўную пенсію?

06.09.2022

Згодна дзейнiчаючаму заканадаўству фарміраванне стажу для прызначэння пенсіі адбываецца пры ўмове выплаты абавязковых страхавых узносаў у ФСАН.

У адпаведнасці з пенсійным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь да 2025 года ажыццяўляецца паэтапнае павелічэнне патрабуемага страхавога стажу працы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду (2022 - 18,5 гадоў, 2023 - 19 гадоў, 2024 - 19,5 гадоў, 2025 - 20 гадоў).

Працуючыя грамадзяне адносна пенсійнай будучыні абаронены. Па заканадаўстве абавязковыя страхавыя ўзносы за працуючых грамадзян налічваюць, утрымліваюць і пералічваюць у бюджэт фонду іх працадаўцы.

Тым грамадзянам, хто самастойна ажыццяўляе віды дзейнасці, якія не адносяцца да прадпрымальніцкай (поўны пералік змяшчаецца ў артыкуле 1 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь) і не з'яўляецца натарыусам або адвакатам (далей – самазанятыя асобы) прадастаўлена права на добраахвотнай аснове ўдзельнічаць у забеспячэнні сваёй пенсійнай будучыні.

Для фарміравання пенсіённай будучыні самазанятай асобе неабходна:

Пасля пастаноўкі самазанятай асобы на ўлік у органах Фонду ёй выдаецца пасведчанне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і адкрываецца індывідуальны асабовы рахунак (ІАР), на якім ажыццяўляецца назапашванне звестак, якія выкарыстоўваюцца ў далейшым для прызначэння пенсіі.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённых аддзелах (сектарах) Фонду па месцы жыхарства або праз сацыяльныя сеткі (назва афіцыйнага акаўнта (групы, старонкі, канала) – «ФСАН: афіцыйна, проста і даступна»: www.instagram.com, www.vk.com, www.ok.ru, www.tlgrm.ru, www.facebook.com.»

© ШУМІЛІНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.