Паважаныя работнікі і ветэраны фізічнай культуры і спорту!
Прыміце віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!
Гэтае свята аб'ядноўвае спартсменаў, трэнераў, выкладчыкаў фізічнай культуры, ветэранаў спорту і ўсіх, хто вядзе здаровы і актыўны лад жыцця.
Фізічная культура адыгрывае вялікую ролю ў жыцці сучаснага чалавека, яна заўсёды была і застаецца на піку папулярнасці, так як аб'ядноўвае людзей, загартоўвае характар і волю, вучыць дамагацца мэтаў.
Шумілінцы па праве ганарацца высокімі вынікамі ў дзіцячым спорце і шчыра радуюцца перамогам нашых землякоў на міжнародных арэнах.
У гэты святочны дзень выказваем словы шчырай падзякі ўсім, для каго фізічная культура і спорт сталі прафесіяй, хто ўкладвае душу ў сваіх выхаванцаў, верыць у іх і падтрымлівае.
Жадаем усім вам моцнага здароўя, шчасця, бадзёрасці духу і заваявання новых спартыўных вышынь. Міру і дабра!