Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Паважаныя работнікі і ветэраны бібліятэчнай сістэмы Шумілінскага раёна, карыстальнікі бібліятэк, а таксама ўсе аматары кніг і чытання!

15.09.2026
Паважаныя работнікі і ветэраны бібліятэчнай сістэмы Шумілінскага раёна, карыстальнікі бібліятэк, а таксама ўсе аматары кніг і чытання!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём бібліятэк Беларусі!

Гэты дзень па праву з'яўляецца сапраўдным святам для ўсіх, хто любіць кнігу - для яе стваральнікаў, захавальнікаў і верных чытачоў.

Час дыктуе свае правілы: інтэрнэт трывала ўвайшоў у наша жыццё, дазваляючы пазнаваць новае, не выходзячы з дому. Але ніякія, нават самыя перадавыя тэхналогіі, не заменяць чалавеку жывых зносін з кнігай, шолаху яе старонак і асаблівага паху. Кніга была і застаецца душой любой бібліятэкі.

Аднак менавіта вы - людзі рознабакова адукаваныя, валодаючыя высокай культурай зносін, чуласцю і цярпеннем - ствараеце бібліятэку і падтрымліваеце ў ёй жыццё.

Дзякуй вам за працавітасць, высокі прафесіяналізм, і бясконца трапяткое стаўленне да слова.

Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай жыццёвай і творчай энергіі, міру і дабра!

Мікалай БУДНЕВІЧ, старшыня Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта.

Руслан МАЦВЯЙЧУК, старшыня Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў.

© ШУМІЛІНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.