Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Паважаныя работнікі рэдакцыі газеты "Герой працы", супрацоўнікі і ветэраны сродкаў масавай інфармацыі!

05.05.2025
Паважаныя работнікі рэдакцыі газеты

Віншуем вас з прафесійным святам - Днём друку!

Сёння гэтае свята аб'ядноўвае людзей самых розных прафесій, якія забяспечваюць неад'емнае права сучаснага чалавека атрымліваць актуальную, якасную і дакладную інфармацыю.

Выключнае значэнне ў грамадска-палітычным і сацыяльным жыцці мае раённая газета. Яна застаецца цікавай для людзей розных пакаленняў, аб'ектыўна адлюстроўвае падзеі сучаснасці, піша гісторыю раёна.

Мы ўдзячныя вам за добрасумленную працу і ўклад у развіццё інфармацыйнай прасторы Шуміліншчыны.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнага натхнення, нястомнага творчага пошуку, паспяховай рэалізацыі новых ідэй, падтрымкі з боку чытачоў.

 

Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт.
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў.

© ШУМІЛІНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.