Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў пракуратуры!
Пракуратура, створаная як спецыяльнае ведамства для кантролю і нагляду за выкананнем закона, і сёння пацвярджае сваё асаблівае прызначэнне, забяспечвае вяршэнства закона і абарону правоў і свабод грамадзян.
У вашых шэрагах служаць высокакваліфікаваныя юрысты, сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, якія адказна і сумленна выконваюць свой абавязак. Для кожнага супрацоўніка такія якасці, як гонар, справядлівасць, прынцыповасць з'яўляюцца галоўнымі і ў працы, і ў жыцці.
Прыміце словы шчырай удзячнасці за добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў. Жадаем моцнага здароўя, прафесійнага росту, поспехаў у вырашэнні задач, якія стаяць перад вамі.
Міру, дабра і дабрабыту вам і вашым сем'ям.
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт.
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў.