Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

01.04.2025
Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя жыхары і госці Шумілінскага раёна!

Прыміце віншаванні з дзяржаўным святам – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

2 красавіка – знакавая падзея ў жыцці нашых краін і народаў, сімвал нашага братэрства і духоўнага сваяцтва, шчырага сяброўства і ўзаемнай падтрымкі, непарыўнай блізкасці лёсаў і культурных традыцый.

Гісторыя неаднаразова даказвала, што толькі разам мы здольныя годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы, яркае таму пацвярджэнне – прыклады мужнасці і гераізму нашых народаў у імя дасягненні агульнай Перамогі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якой у гэтым годзе мы адсвяткуем 80-ю гадавіну.

Агульнае гістарычнае мінулае служыць трывалай асновай для развіцця эфектыўнага супрацоўніцтва ў сучаснасці. Шумілінскі, Карэнаўскі і Вялікалуцкі раёны звязвае сяброўства, якое праяўляецца ў сферах культуры, адукацыі, спорту і турызму.

Няхай і надалей сяброўства паміж нашымі славянскімі народамі толькі мацнее, а гарызонты партнёрства пашыраюцца.

У гэты цудоўны дзень жадаем усім вам моцнага здароўя, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і дабра, а нашым краінам – адзінства і працвітання.


Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт.
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў.

© ШУМІЛІНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.