Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Віншаванне кіраўніцтва Шумілінскага раёна са Святам працы

01.05.2025
Віншаванне кіраўніцтва Шумілінскага раёна са Святам працы

 Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!
Дарагія ветэраны працы і перадавікі вытворчасці!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам Вясны і Працы!

Першамай адкрывае цэлы шэраг яркіх вясновых мерапрыемстваў. Ён аб'ядноўвае людзей розных прафесій і пакаленняў - усіх, хто ўмацоўвае эканамічны патэнцыял нашай малой радзімы, робіць яе заўтрашні дзень.

Шуміліншчына заўсёды славілася сваімі працавітымі людзьмі, выдатнымі спецыялістамі, сапраўднымі прафесіяналамі і майстрамі сваёй справы. З кожным годам населеныя пункты нашага краю становяцца прыгажэй, развіваецца эканоміка і ўмацоўваецца сацыяльная сфера - усё гэта заслуга жыхароў раёна, вынік агульнай штодзённай карпатлівай працы.

Дарагія шумілінцы! Дзякуй усім за працавітасць. і прафесіяналізм: ветэранам, моладзі, якая толькі пачынае сваю працоўную біяграфію, і тым, хто сёння працуе ў галінах эканомікі раёна на карысць роднай зямлі!

У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаем усім Вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра, дабрабыту і выканання самых светлых надзей.

Няхай вясновае цяпло падорыць радасны настрой і надасць сіл для новых працоўных здзяйсненняў!

Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў

© ШУМІЛІНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.