Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Зварот кіраўніцтва Шумілінскага раёна з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 37-ай гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана

13.02.2026
Зварот кіраўніцтва Шумілінскага раёна з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 37-ай гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, члены сем'яў абаронцаў Айчыны, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак!

15 лютага мы адзначаем Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 37-ю гадавіну вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Мужнасць і гераізм нашых салдат не маюць тэрміну даўнасці і ва ўсе часы вартыя глыбокай павагі. Выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак, вы прадэманстравалі адданасць сваёй краіне, вайсковую доблесць, самаадданасць і ўзаемадапамогу.

Паважаныя ветэраны баявых дзеянняў! Сёння вы надзейныя памочнікі ў справе ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, з'яўляецеся той аб'яднаўчай сілай, якая ўтварае злучаючую нітку паміж маладымі жыхарамі Шуміліншчыны і пакаленнем пераможцаў. Вы не застаяцеся ў баку ад важных спраў, прымаеце актыўны ўдзел у жыцці раёна, захоўваеце вернасць баявому братэрству.

У гэты памятны дзень жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, міру і згоды на роднай зямлі!

Мікалай Будневіч, старшыня Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта.
Руслан Мацвяйчук, старшыня Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў.

© ШУМІЛІНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.