З 31 мая па 2 чэрвеня ў рамках вучэбнага збору тэрытарыяльных войскаў Лепельскага і Чашніцкага раёнаў пройдзе камандна-штабное вучэнне, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны.
Мэты вучэння - удасканаленне навыкаў афіцэраў па кіраўніцтве падпарадкаванымі сіламі тэрытарыяльнай абароны, а таксама навучанне асабовага складу зладжаным дзеянням пры вырашэнні задач тэрытарыяльнай абароны.
Асноўная ўвага будзе ўдзелена прымяненню тэрытарыяльных войскаў сумесна з органамі ўнутраных спраў і атрадамі народнага апалчэння ў ходзе забеспячэння ваеннага становішча і барацьбы з дыверсійнымі групамі праціўніка.