Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны рэгіёна
08.04.2024

Ці адбываецца ў Віцебску далейшая адмова ад кандуктараў у гарадскім транспарце?

 На гэтае пытанне ў інтэрв'ю "Віцебскім звесткам" адказаў намеснік генеральнага дырэктара па перавозках і ідэалагічнай рабоце ААТ "Віцебскаблаўтатранс" Віктар Кожух.


- Новыя маршруты на бескандуктарную сістэму не пераводзілі, - паведаміў ён. - А наогул - гэта змушаная мера. У нас недакамплект кандуктараў. Таму мы вымушаны выпускаць на лінію аўтобусы, тралейбусы і трамваі без кандуктараў з абілечваннем у вадзіцеляў. Гэта значыць, нават самыя запатрабаваныя ў пасажыраў маршруты, якія заўсёды працуюць з кандуктарамі, часам выязджаюць на лінію без іх. У такіх сітуацыях на транспартным сродку размяшчаецца адпаведная інфармацыйная таблічка. Я б параіў пасажырам загадзя думаць аб аплаце праезду, а не думаць толькі пра пакупку білета ў кандуктара. Тым больш, такіх варыянтаў некалькі. Можна купіць талончык у кіёску або скарыстацца адным са спосабаў безнаяўнай аплаты, не адцягваючы вадзіцеля. І гэта танней. У кіроўцы кошт талончыка 85 капеек, а пры куплі талона або аплаце праезду безнаяўным спосабам - 80 капеек.

© ШУМІЛІНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.