Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені-красавіку вырас на 2,2 працэнта

27.06.2025

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені - красавіку 2025 года дасягнуў $31,6797 млрд і вырас на 2,2 працэнта да аналагічнага перыяду 2024-га. Такія статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Экспарт тавараў і паслуг у студзені-красавіку склаў $15,4118 млрд (зніжэнне на 0,3 працэнта да студзеня - красавіка 2024 года). Аб'ём імпарту тавараў і паслуг склаў $16,2678 млрд (рост на 4,7 працэнта да аналагічнага перыяду 2024-га).

У цэлым сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў студзені - красавіку 2025 года склала мінус $856 млн.

БелТА

© ШУМІЛІНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.