І сама каго хочаш навучыць
У цэх забою СТАА “Вітконпрадукт” уладкоўваецца працаваць нямала моладзі. Але затрымліваюцца тут толькі самыя надзейныя і працавітыя.
Як, напрыклад, Лідзія Еўдакімава з Шуміліна. Дзяўчына працуе ў цэху забою ўжо тры гады. “Я апрацоўшчык птушак, – кажа Лідзія. – Працую на розных этапах па раздзелцы. Спачатку было нялёгка, але ж старалася ўнікнуць у справу. Да таго ж, у мяне былі добрыя настаўнікі. Напрыклад, Зоя Джангаліева і Вольга Кралько. Цяпер нядрэнна разбіраюся ў рабоце, магу і сама каго хочаш навучыць”.
Майстар ўчастка забойнага цэха У. П. Долгі хваліць Лідзію Еўдакімаву за яе старанне, уседлівасць і працавітасць.
Ларыса ЗАЙЦАВА