Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава і пракурор Шумілінскага раёна Іван Волчык наведалі ўдаву воіна-інтэрнацыяналіста Венецыю Мацулевіч і ветэрана вайны ў Афганістане Алега Безгіна. Мікалай Будневіч пацікавіўся праблемамі, якія хвалююць іх, запрасіў на мерапрыемствы з нагоды памятнай даты. Ад імя райвыканкама была перададзена матэрыяльная дапамога. «Вельмі важна захоўваць памяць пра кожнага воіна-інтэрнацыяналіста, дзяржава падтрымлівае ветэранаў і сем’і загінуўшых», – адзначыў Іван Волчык.
Венецыя Мацулевіч і Алег Безгін падзякавалі за ўвагу, за запрашэнне, за падтрымку, якую яны адчуваюць пастаянна як з боку ўлады, так і грамадскіх арганізацый.