Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
О работе Шумилинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям
У «Еўраопт» за прадуктамі і ведамі па пажарнай бяспецы
13.05.2019

У «Еўраопт» за прадуктамі і ведамі па пажарнай бяспецы

У рамках першага этапа рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» супрацоўнікі Шумілінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі чарговую сустрэчу з пакупнікамі гандлёвага цэнтра «Еўраопт».

На падрыхтаванай інтэрактыўнай пляцоўцы на ўваходзе ў гандлёвую залу магазіна «Еўраопт» ратавальнікі праводзілі гутаркі з пакупнікамі на тэму бяспекі. Распавялі пра магчымасці мабільнага дадатка «МНС Беларусі: Дапамога побач», правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. Удзельнікі мерапрыемства разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, адпрацоўвалі выклік службы ратавання 101. Таксама вырашалі сітуацыйныя задачы па правілах паводзін пры пажары.

Работнікі МНС правялі прафілактычную гутарку з бацькамі і яшчэ раз нагадалі пра тое, што дзяцей катэгарычна забараняецца пакідаць адных без нагляду. У рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Правядзі час з карысцю!» для бацькоў і дзяцей было праведзена проматэсціраванне.

І бацькі, і дзеці атрымалі важныя веды, наглядна-выяўленчую прадукцыю, а таксама памятныя прызы.

© ШУМИЛИНСКИЙ РАЙОННЫЙ
ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.