Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны раёна
08.04.2025

Дэлегацыя Шумілінскага раёна прыняла ўдзел у канцэрце-рэквіеме "Кожны трэці", прымеркаванага да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які прайшоў у Палацы Рэспублікі ў Мінску

Дэлегацыя Шумілінскага раёна прыняла ўдзел у канцэрце-рэквіеме "Кожны трэці", прымеркаванага да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які прайшоў у Палацы Рэспублікі ў Мінску.

Цэнтральнай падзеяй стала прэм'ера канцэрта-рэквіема "Кожны трэці" — эмацыйнага музычнага прысвячэння мільёнам жыццяў, забраных вайной. Назва праекта глыбока сімвалічна: кожны трэці жыхар Беларусі загінуў у гады Вялікай Айчыннай. Менавіта таму праект закліканы стаць напамінам пра кошт міру і свабоднае жыццё.

У першай частцы канцэрта былі прадстаўлены даныя аб назаўсёды страчаных у час вайны населеных пунктах Беларусі, аб Героях Савецкага Саюза. Узнята тэма генацыду мірнага насельніцтва. Паказаны рэдкія кадры ваеннай фотахронікі.

Галоўнай тэмай другой часткі канцэрту стала адказнасць сучаснікаў за захаванне гістарычнай памяці і традыцый.

У праграму канцэрта ўвайшлі як легендарныя песні ваенных гадоў, так і новыя творы сучасных беларускіх аўтараў. Асаблiвую паэтычную глыбіню надаў "Рэквіем па кожным чацвёртым" Анатоля Вярцінскага, які стаў эмацыйнай асновай вечара.

Апрача канцэрта, удзельнікі мерапрыемства наведалі шэраг тэматычных выставак, размешчаных у фае Палаца Рэспублікі: "Подзвігі і лёсы партызан у дакументах", "Генацыд: дакументы і відавочцы сведчаць", "Хлеб - нябачная сіла Перамогі", "За дзень наступны ўсяе зямлі".

Да спіса