Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне мужчынам-бацькам, дзядулям з Днём бацькі
Паважаныя мужчыны - бацькі, дзядулі!
Віншуем вас з Днём бацькі!
Гэта маладое свята і дата 21 кастрычніка была абрана не выпадкова, зараз з'явілася магчымасць з 14 па 21 кастрычніка праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню бацькоўскай любовi. А гэта спрыяе далейшаму захаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей.
Для кожнага з нас гэта свята нагадае пра сэнс сям'і, яе ролю ў жыцці чалавека і спрыяе фарміраванню адказнага бацькоўства.
Быць бацькам – гэта асаблівы абавязак. Імя мужчыны замацоўваецца ў імя па бацьку нашых дзяцей. Аўтарытэт любой сям'і цесна звязаны з добрым імем бацькі, глыбокай пашанай да яго як да пачынальніка роду.
Доўг бацькі складаецца не толькі ў тым, каб ствараць матэрыяльныя даброты, але і быць прыкладам для сваіх дзяцей, апорай для ўсёй сям'і. У паўсядзённых клопатах важна памятаць, што дзеці глядзяць і вучацца на прыкладзе бацькоў. Яны маюць патрэбу ў добрай парадзе і падтрымцы. Бацька - гэта сябар, памочнік і настаўнік.
Жадаем усім моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай вашы дамы будуць напоўнены любоўю, цяплом, дастаткам і ўтульнасцю!
З павагай,
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
Шумілінскі
раённы Савет дэпутатаў