Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
22 лютага 2023

Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне мужчынам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, ваеннаслужачым з Днём абаронцаў Айчыны ў год 105-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя мужчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ўзброеных сіл, вайскоўцы! 

Прыміце віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны ў год 105-годдзя Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята моцных і мужных людзей, тых, хто прайшоў суровую службу ў войску і на флоце, і тых, хто сёння знаходзіцца ў страі, ахоўваючы мір і спакой сваёй Радзімы.

Гэта свята тых, хто сумленна і аддана служыць Радзіме, свае сілы і веды, энергію і талент укладвае ў яе росквіт, хто ў любую хвіліну гатовы выканаць воінскі абавязак перад краінай.

У Шумілінскім раёне з пакалення ў пакаленне перадаюцца святыя для кожнага мужчыны паняцці - гонар, вернасць ваеннай прысязе, любоў да роднай зямлі. І няма справы высакародней і справядлівей, чым абарона сваёй сям'і і інтарэсаў Айчыны.

Шчыра жадаем кожнаму з вас дасягаць пастаўленых мэт, адстойваць ідэалы дабра і справядлівасці, быць надзейнай апорай!

Моцнага здароўя вам, міру, дабра, невычэрпнай крыніцы жыццёвых сіл, упэўненасці ў заўтрашнім дні, сямейнага дабрабыту і шчасця!

 

Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў

Усе навіны