Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне ветэранам і работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
Паважаныя ветэраны і работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Гэта прафесійнае свята аб'ядноўвае ўсіх, хто жыве і працуе на зямлі. У кожным румяным караваi часцінка нялёгкай працы сельскіх працаўнікоў і працаўнікоў перапрацоўчых прадпрыемстваў.
Ва ўсё часы працаваць у сельскай гаспадарцы нялёгка - гэта цяжкая штодзённая праца, па праве годнае прызнання і павагі. Менавіта вы: хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак сваёй самаадданай працай забяспечваеце харчовую бяспеку кожнай сям'і.
Асобыя словы падзякі мы адрасуем ветэранам галіны за працу на карысць нашага раёна, за жыццёвую мудрасць, за захаванне традыцыі вёскі.
Дзякуем вам за нялёгкую і жыццёва неабходную ўсім нам працу! Жадаем вам спрыяльнага надвор'я, прасвяднай глебы, высокіх ураджаяў і годнага прыбытку. Няхай рукі вашы не ведаюць стомы, а ў дамах вашых пануе дастатак і дабрабыт!
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў