Кіраўніцтва раёна накіравала работнікам культуры і ветэранам галіны віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў культуры!
Паважаныя работнікі культуры і ветэраны галіны!
Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў культуры!
Гэта свята, якое аб'ядноўвае прафесіяналаў сваёй справы і аматараў: спецыялістаў клубных устаноў, кіраўнікоў калектываў мастацкай самадзейнасці, бібліятэкараў, музейных работнікаў, настаўнікаў школы мастацтваў, народных майстроў і ўмельцаў – творцаў, энтузіястаў, закаханых у сваю справу.
Вы несяце святло і радасць людзям, напаўняеце жыццё святочным настроем, захоўваеце і ўмацоўваеце нацыянальныя традыцыі, сувязь паміж пакаленнямі.
Дзякуючы вашаму таленту, натхненню, вопыту і ведам кожны год скарбонка раёна ўзбагачаецца цікавымі мастацкімі творамі, яркімі перамогамі на розных фестывалях і конкурсах.
Дзякуючы вашым ідэям і карпатлівай працы Шуміліншчына жыве яркім і насычаным жыццём. Многія творчыя праекты сталі традыцыйнымі і карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод жыхароў раёна.
Ад усёй душы жадаем вам натхнення, невычэрпнай энергіі, творчага пошуку і новых дасягненняў!
Здароўя, кахання, удачы, дабрабыту і дабра!
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў