Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
15 верасня 2022

Мемарыяльную дошку ў гонар Героя Савецкага Саюза Мікалая Ласкунова адкрылі ў Нікіціхінскай сярэдняй школе Шумілінскага раёна

У Нікіціхінскай сярэдняй школе Шумілінскага раёна адкрыта мемарыяльная дошка гонар Героя Савецкага Саюза Мікалая Ласкунова, імя якога носіць установа адукацыі. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Ён адзначыў, што ўраджэнец Шуміліншчыны загінуў, калі Савецкім Саюзам быў зрынуты фашызм, і краіна, выконваючы саюзніцкія абавязацельствы, вяла баі на Далёкім Усходзе з японцамі. Свой подзвіг намеснік начальніка аператыўнага аддзела 15-й арміі здзейсніў 11 жніўня 1945 года. Падпалкоўнік Ласкуноў павінен быў даставіць баявы загад у злучэнне, якое змагалася за кітайскі горад Фуцзінь. Пры пасадцы самалёт сувязі падбілі, Мікалай Аляксеевіч атрымаў цяжкае раненне. Але, сцякаючы крывёй, здолеў дабрацца да штаба дывізіі і разам з загадам перадаць камандзіру злучэння дадатковыя звесткі, якія аблегчылі задачу па авалоданні Фуцзіньскім умацаваннем суперніка. Мікалай Ласкуноў памёр у той жа дзень ад ран і быў пахаваны ў Кітаі.

Унучаты пляменнік Героя Віктар Бабічаў прызнаўся, што з юнацтва ганарыўся сваяком і падзякаваў усім, хто мае дачыненне да захавання памяці аб ім.

Мемарыяльная дошка ўстаноўлена пры падтрымцы Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру.

Старшыня праўлення Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Таццяна Туманава адзначыла вялікую краязнаўчую работу навучэнцаў і педагогаў школы і нагадала, што гістарычная памяць развівае станоўчыя якасці ў чалавеку, дапамагаючы плённа працаваць на карысць нашай краіны.

Уладзімір Цярэнцьеў сустрэўся са старшакласнікамі Нікіціхінскай СШ у рамках дыялогавай пляцоўкі «Гістарычная памяць - сувязь часоў і пакаленняў». Робячы кароткі экскурс у гісторыю, кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны нагадаў, што вытокі беларускай дзяржаўнасці бяруць свой пачатак больш за тысячу гадоў таму ў Полацку. У сучасных межах Беларусь існуе дзякуючы падзеям 1939 года, калі былі ўз'яднаны яе ўсходняя і заходняя часткі. Уладзімір Цярэнцьеў заклікаў моладзь цікавіцца гісторыяй сваёй сям'і і збіраць як мага больш звестак у сваіх бабуль, дзядуль, бацькоў. Таму што ў кожным родзе ёсць кім і чым ганарыцца.

«Віцебскія весці»

Усе навіны