Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны раёна
18.04.2025

Нам жыць і памятаць: карта спаленых вёсак Шумілінскага раёна

На тэрыторыі Шуміліншчыны ў перыяд з 1942 па 1944 гады фашысты спалілі 164 населеныя пункты, 50 з якіх так і не былі адноўлены і назаўжды зніклі з карты раёна.


Па ініцыятыве партыйцаў раённага аддзялення Беларускай Партыі "Белая Русь" Сяргея Аляксандравіча Галынчыка і Аляксея Арцёмавіча Шпакова, на Алея Славы ў Шуміліна была ўстаноўлена карта спаленых населеных пунктаў Шумілінскага раёна знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі за гады акупацыі разам з жыхарамі і не адноўленых пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, стварэнне якой стала вынікам архіўна-даследчай работы Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.

"Сёння мы не ў сілах змяніць наша мінулае, але наша будучыня - у нашых руках. І ў нашых сілах, засвоіўшы ўрокі, якія паднесла нам гісторыя, зрабіць усё магчымае, каб не паўтарыць памылкі даўно мінулых дзён. Давайце памятаць сваіх герояў, захоўваць і перадаваць гэтую памяць дзецям і ўнукам. Сёння мы ўстанавілі карту спаленых вёсак Шуміліншчыны. Няхай яна стане напамінам кожнаму з нас, якім коштам наш раён ішоў да Вялікай Перамогi і незалежнасці": сказала Вольга Галынчык, старшыня раённага аддзяленні Беларускай Партыі "Белая Русь".

Да спіса