Паважаныя жыхары і госці Шумілінскага раёна!
Віншуем вас са 105-годдзем з Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Больш стагоддзя аддзяляе нас ад гэтай даты. Але і сёння Кастрычніцкая рэвалюцыя, якая адбылася пад знакам гуманістычных каштоўнасцяў і дэмакратычных свабод, не губляе свайго значэння як знамянальная падзея ў гісторыі.
Абвешчанае савецкай уладай права нацый на самавызначэнне стала падмуркам, на якім мы пабудавалі суверэнную дзяржаву - Рэспубліку Беларусь.
Паважаныя ветэраны! Гэта свята мы заўсёды будзем адзначаць як сімвал павагі да гераічнага летапісу баявых перамог і працоўных здзяйсненняў савецкага часу, захоўваць і памнажаць усё лепшае, што дасталася нам ад старэйшага пакалення.
Мы жывем у сацыяльна арыентаванай краіне, у аснове якой - павага да людзей працы, ідэалы роўнасці і сацыяльнай справядлівасці, імкненне да паразумення і яднання ў імя дабрабыту нашай Радзімы. У вырашэнні такіх важных дзяржаўных задач ёсць уклад і жыхароў Шуміліншчыны.
Напярэдадні свята шчыра жадаем усім моцнага здароўя і дабрабыту, міру і дабра, новых працоўных здзяйсненняў, дастатку і шчасця ў кожны дом. Згоды і працвітання нашай Радзіме.
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў