Да пачатку асноўнага мерапрыемства ў фае раённага цэнтра культуры лідэры раённых арганізацый галіновых прафсаюзаў узнагародзілі ветэранаў працы, работнікаў арганізацый, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у рабоце за 2024 год і актывістаў прафсаюзнага руху.
Намеснік старшыні Шумілінскага райвыканкама Ірына Шалахова павіншавала ўсіх прысутных з надыходзячым святам вясны і працы, адзначыўшы:
- Першамай адкрывае цэлы шэраг яркіх вясновых мерапрыемстваў. Ён аб'ядноўвае людзей розных прафесій і пакаленняў. Няхай гэтыя вясновыя дні напоўняцца радасцю і шчасцем, дадуць новы зарад бадзёрасці і аптымізму.
Урачыстай цырымоніяй "Першамай у асобах" працягнуліся мерапрыемствы прысвечаныя Святу Працы і адкрыццю раённай Дошкі гонару.
Са словамі віншавання і добрых пажаданняў да прысутных звярнуўся старшыня Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык:
- Па добрай традыцыі ў маі мы ўшаноўваем людзей, хто славіць Шумілінскі раён працай, талентам і прафесійным майстэрствам! Такіх спецыялістаў шмат у кожнай сферы, іх уклад у развіццё рэгіёну мы адзначаем заслужанымі ўзнагародамі і званнямі, усеагульнай павагай і пашанай.
Сяргей Аляксандравіч узнагародзіў дыпломамі 14 работнікаў і 7 арганізацый Шумілінскага раёна, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў па выніках работы ў 2024 годзе.
Святочны настрой гледачам падарыў Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь ім. Г. І. Цітовіча.
Харавая група, танцоры і аркестр стварылі святочную атмасферу. Гледачы убачылі яркія карагоды і жартаўлівыя танцы, пачулі вакальныя кампазіцыі і вясёлыя прыпеўкі.
Да спіса