23 лютага 2024
Уладзімір Моцін: "Улада павінна прыслухоўвацца да меркавання людзей, і выбары - гэта адна з магчымасцяў паўплываць на гэта"
Уладзімір Моцін, старшыня Віцебскай раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане":
- У часы існавання Савецкага Саюза выбары заўсёды ўспрымаліся, як свята. Людзі ішлі галасаваць з задавальненнем, іх не трэба было агітаваць. Бо я жыў пры савецкай уладзе, гэтае адчуванне свята ў мяне засталося. Я прыйду на ўчастак для галасаваньня 25 лютага. Пагутару там з людзьмі, мы абмяняемся меркаваннямі, і, вядома, прагаласую за годных кандыдатаў у дэпутаты.
Улада павінна прыслухоўвацца да меркавання людзей, і выбары - гэта адна з магчымасцяў паўплываць на гэта. Аддаўшы свой голас за дастойнага кандыдата ў дэпутаты, мы вызначаем вектар развіцця дзяржавы на чатыры гады наперад, таму прымаць удзел у выбарах павінен кожны.