Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні ўсім хрысціянам са
светлым святам Вялікадня!
Светлае Хрыстова Уваскрасенне – гэта свята надзеі і духоўнага адраджэння, якое мае вялікае значэнне не толькі для вернікаў, але і для ўсіх, хто шануе шматвяковыя духоўныя традыцыі, сваю гісторыю і культуру.
Гэты дзень аб'ядноўвае людзей розных нацыянальнасцяў і рэлігій, нагадваючы пра міласэрнасць і любоў да бліжняга, заклікае шанаваць каштоўны дар жыцця, захоўваць свет ва ўласнай душы, у асяроддзі родных і блізкіх, у сваёй краіне.
Няхай яркае святло гэтага вялікага свята асвеціць вашы дамы, а радасць Вялікадня прынясе цеплыню і шчырасць адносін, дапаможа стаць чысцей і памяркоўней адзін да аднаго, падорыць здароўе, шчасце і дабрабыт.
У гэты дзень, жадаем усім вам светлай радасці, міру і дабра.
Шумілінскі раённы
выканаўчы камітэт
Шумілінскі раённы Савет
дэпутатаў