Паважаныя работнікі і ветэраны галіны аховы здароўя Шумiлiнскага раёна.
Віншуем вас з прафесійным святам - Днём медыцынскіх работнікаў!
Ваша прафесія ва ўсе часы была і застаецца адной з самых важных, ганаровых і паважаных у грамадстве. Бо здароўе - галоўная каштоўнасць, без якой немагчыма шчаслівае і паўнавартаснае жыццё любога чалавека.
Прыміце шчырыя словы падзякі за вашу нялёгкую працу, умелыя рукі, шчодрасць душы і вернасць прафесійнаму абавязку.
Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем ветэранам галіны, шматгадовы прафесійны вопыт якіх, з'яўляецца ўзорам для маладых спецыялістаў.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і дабра.
Хай нязменнай узнагародай за вашу працу будзе ўдзячнасць і павага пацыентаў!
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў
Да спіса