Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны раёна
23.02.2026

Віншаванне кіраўніцтва Шумілінскага раёна з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя мужчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, вайскоўцы.

Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

У нашай краіне гэтае свята з'яўляецца сімвалам патрыятызму, мужнасці і сілы духу тых, хто абараняў і абараняе нашу Радзіму. Ва ўсе часы да абаронцаў Айчыны ставіліся з павагай і пашанай, бо на яе абарону ўставалі самыя моцныя і смелыя людзі, для якіх словы "абавязак" і "гонар" заўсёды заставаліся галоўнымі жыццёвымі арыенцірамі.

На працягу ўсёй гісторыі беларускія воіны паказвалі ўзоры самаахвярнай адданасці свайму народу, вернасці слаўным традыцыям сваіх бацькоў і дзядоў. На жыццёвым прыкладзе ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны мы вучым дзяцей быць устойлівымі перад любымі экзаменамі.

Мы высока цэнім мір і спакой у краіне, ганарымся тым, што беларускі народ ніколі ў гісторыі не быў завадатарам ваенных канфліктаў. Разам з тым, гэта свята кожнага мужчыны, які клапоціцца аб дабрабыце сваёй малой радзімы і блізкіх, штодзённай працай забяспечвае годнае жыццё сваёй сям'і, з'яўляецца прыкладам для сваіх дзяцей.

Ад душы жадаем дабра, узаемаразумення і шчасця кожнаму прадстаўніку моцнай паловы чалавецтва. Здароўя і дабрабыту ветэранам вайны, выдатнай вучобы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях будучым абаронцам Айчыны.

Мікалай Будневіч, старшыня Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта.
Руслан Матвейчук, старшыня Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў.

Да спіса