Віншаванне кіраўніцтва Шумілінскага раёна з Днём работнікаў пракуратуры
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў пракуратуры Шумілінскага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Сёння, як і ва ўсе часы, органы пракуратуры адыгрываюць ключавую ролю ва ўмацаванні дзяржаўнасці, законнасці і правапарадку, у абароне правоў і інтарэсаў грамадзян краіны. Вы эфектыўна змагаецеся са злачыннасцю і карупцыяй, спрыяючы ўмацаванню добрай славы нашага рэгіёна! Ваша добрасумленная праца з'яўляецца залогам сацыяльнай стабільнасці, нармальнай працы і спакойнага жыцця нашых землякоў.
Дазвольце выказаць удзячнасць ветэранам, якія ўнеслі дастойны ўклад ва ўмацаванне законнасці і правапарадку, перадалі назапашаны вопыт маладому пакаленню.
Ад усёй душы Дзякуем Вам за адказнае выкананне абавязку. Жадаем вам моцнага здароўя, дасягненняў у служэнні Айчыне, прафесійнага росту, поспехаў у вырашэнні задач, міру, гармоніі і дабрабыту вам і вашым сем'ям.
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў