Віншуем з Днём лясной гаспадаркі!
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной галіны
Шумілінскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу!
Лес – наш нацыянальны здабытак і бясцэннае прыроднае багацце, аснова экалагічнай бяспекі і эканамічнага дабрабыту Рэспублікі Беларусь. Лясы з'яўляюцца найважнейшым кампанентам і каштоўнай крыніцай сыравінных рэсурсаў.
У лясной гаспадарцы працуюць неабыякавыя да сваёй справы людзі, сабраўшыя вопыт многіх пакаленняў і традыцыі, закладзеныя нашымі продкамі. І дзякуючы іх штодзённай працы, працавітасці і майстэрству, лясныя ўгоддзі Шуміліншчыны захоўваюць прывабнасць, прыгажосць і свой прыродны патэнцыял.
Выказваем вам словы падзякі за сумленную, самаадданую працу, за вернасць абранай прафесіі.
Жадаем усім лесаводам, ветэранам лясной гаспадаркі, работнікам лясной і лесаперапрацоўчай прамысловасці плённай працы, моцнага здароўя, новых дасягненняў, упэўненасці ў заўтрашнім дні і прымнажэння ляснога багацця нашага краю!
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў