Віншуем з Днём народнага адзінства!
Дарагія жыхары Шумілінскага раёна!
Напярэдадні свята сардэчна віншуем вас з Днём народнага адзінства.
Гэта свята пераемнасці пакаленняў, непарушнасці дзяржаўнасці і беларускай нацыі.
Яно вяртае нас да лёсавызначальнай падзеі ў гісторыі беларускага народа, калі тэрытарыяльна аформіліся межы сучаснай суверэннай Беларусі.
Гэта самае маладое, але валодаючае багатай гісторыяй дзяржаўнае свята, якое сімвалізуе ідэю нацыянальнай згоды і згуртаванасці вакол агульных мэт і задач у імя дабрабыту нашай краіны.
Мы цэнім сваю гісторыю, традыцыі і нацыянальны падмурак, які з пакалення ў пакаленне перадавалі беларусы. Чым больш мы будзем ведаць аб нашым мінулым, тым менш будзе непаразумення і рознагалосся ў будучыні.
Сіла нацыі ў яе адзінстве. Толькі аб'яднаўшы намаганні і згуртаваўшыся, мы зберажом мір на нашай зямлі.
Моцнага ўсім здароўя і дабрабыту, стабільнасці і ўзаемаразумення!
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў