17 студзеня 2025
28 маладых ратавальнікаў Віцебскай вобласці прынялі прысягу
28 маладых ратавальнікаў, якія паступілі на службу ў органы і падраздзяленні МНС Віцебскай вобласці, прынялі прысягу. Сярод іх - 5 жанчын.
Урачысты рытуал правялі ў знакавым для жыхароў паўночнага рэгіёна месцы - Віцебскім абласным музеі Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова. Клятву вымавілі ў прысутнасці ветэранаў службы і родных.
Напярэдадні навабранцы прайшлі спецыяльную падрыхтоўку і гатовы да выканання пастаўленых задач.