Абвешчаны збор добраахвотных ахвяраванняў на ўстаноўку памятнага знака спаленым вёскам у Суражы
Помнік спаленым вёскам у Суражы будзе прадстаўляць скульптурную кампазіцыю «Журботны анёл над «кольцам памяці». Анёла выканаюць з сілуміну і ўсталююць на вялікім валуне (агульная вышыня больш за 3 м). Перад ім размесцяць гранітную інфармацыйную пліту з выгравіраванай картай спаленых вёсак Віцебскага раёна.
Устаноўка помніка пачалася сёлета ў азнаменаванне 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у парку на вул.
Крыніца фінансавання-спонсарскія сродкі арганізацый і прадпрыемстваў. На дадзеным этапе сабрана 7,8 тыс. руб. агульны кошт мемарыяльнага знака складае каля 70 тыс. руб.
Дабрачынны рахунак: BY68BAPB31358199700100000000 у ААТ «Белаграпрамбанк» БІК ВАРВВУ2Х, УНП Банка 100693551 (ЦБП № 202 у г.Віцебску, рэгіянальная Дырэкцыя па Віцебскай вобласці, 210001, г. Віцебск, вул. Дзімітрава, 31) УНП 300429362).
Падчас акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі адной з формаў нацыянальнай палітыкі генацыду і «выпаленай зямлі» было знішчэнне вёсак разам з насельніцтвам. З верасня 1941 года па чэрвень 1944-га ў Віцебскім раёне было знішчана і пацярпела 527 населеных пунктаў, 13 з якіх падзялілі лёс Хатыні.