Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
27 лістапада 2024

Больш за 1300 віцебскіх старшакласнікаў прынялі ўдзел у акцыі «Гатовыя Радзіме служыць!»

Больш за 1300 адзінаццацікласнікаў абласнога цэнтра прынялі ўдзел у акцыі «Гатовы Радзіме служыць!», якая прайшла ў КЗ «Віцебск» пад эгідай Міністэрства абароны Беларусі.



У рамках акцыі працавалі прафарыентацыйныя пляцоўкі ваенных навучальных устаноў. Хлопцы маглі азнаёміцца з навучальным узбраеннем, рыштункам, абсталяваннем, трэнажорамі.

Напрыклад, навучэнец СШ № 21 ім. Героя Савецкага Саюза В.Дзямідава Мікіта Матлахаў наведаў стэнд агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі, куды збіраецца паступаць.

- Я хачу абараняць сваю Радзіму і ўдасканальвацца ў гэтай справе. Для ўвасаблення мары пачаў паглыблена вывучаць матэматычныя навукі, актыўна займацца спортам, - сказаў юнак.




Акрамя выкладчыкаў на пляцоўках свае навучальныя ўстановы прадстаўлялі і курсанты, сярод якіх было шмат нашых землякоў. Палачанін Уладзіслаў Жураўскі, трэцякурснік ваеннага факультэта БДУІР, у свой час вызначыўся з месцам вучобы на аналагічнай прэзентацыі. Цяпер ён вучыцца на спецыяліста па інфакамунікацыйных тэхналогіях і пасля заканчэння ВНУ будзе служыць у падраздзяленнях сувязі.

Вітаючы ўдзельнікаў акцыі, ваенны камісар Віцебскай вобласці палкоўнік Дзмітрый Вольфавіч адзначыў, што сёння прафесія вайскоўца мае высокі статус, бо абарона Айчыны і служэнне свайму народу заўсёды было і застаецца адной з самых высакародных спраў. Узброеныя Сілы аснашчаны найноўшай тэхнікай і для яе выкарыстання патрэбныя кваліфікаваныя спецыялісты, здольныя па сваіх маральна-дзелавых якасцях, стане здароўя і фізічнай падрыхтоўцы забяспечыць абарону краіны ад узброенага нападу.




Старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Вольга Іванова пажадала дзецям у поўнай меры рэалізаваць свае планы, захоўваць і прымнажаць традыцыі як сям'і, так і дзяржавы, служыць любімай Беларусі.

Прадстаўнікі навучальных ваенных устаноў распавялі аб правілах паступлення, прахадных балах і спецыяльнасцях, па якіх вядзецца падрыхтоўка.

Акцыя завяршылася канцэртам, арганізаваным сіламі курсантаў.

Фота Сяргея ЛЯШУКА.

Усе навіны