Якія аб'екты сацыяльнай сферы будуць будаваць у Віцебскай вобласці ў наступным годзе?
На гэтае пытанне ў інтэрв'ю «ВВ» адказаў начальнік упраўлення Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Андрэй Пшонка.
- У Віцебску плануецца завяршыць будаўніцтва аднаго дзіцячага садка і яшчэ аднаго – пачаць. Абодва аб'екты размешчаны ў мікрараёне Білева, - паведаміў суразмоўца. - Запланавана будаўніцтва дзіцячага садка ў Лепелі. Плануецца ўвод у эксплуатацыю дзіцячага садка ў Оршы на вуліцы Уладзіміра Леніна. Плануецца пабудаваць жылы дом для сям'і, якая выхоўвае дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоў, у Глыбоцкім раёне. Будуць працягнутыя ўзвядзенне паліклінікі ў Полацку ў мікрараёне аэрапорт, рэканструкцыя абласной інфекцыйнай бальніцы і абласной клінічнай бальніцы (з будаўніцтвам хірургічнага корпуса) у Віцебску. Таксама будзе ісці будаўніцтва ў Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Запланавана рэканструкцыя Максімаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў (Гарадоцкі раён) і дома інтэрната для састарэлых і інвалідаў у Віцебску.
Таксама Андрэй Пшонка распавёў аб будаўніцтве спартыўных аб'ектаў у Віцебскай вобласці:
- У Віцебску ў мікрараёне Білева плануецца пачаць будаўніцтва шматфункцыянальнага спарткомплексу (цяпер ідзе праектаванне), а ў Браславе працягнецца будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу.
Фота з архіва «ВВ».