Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
6 снежня 2024

Яўген Казловіч: «Нам неабходна захаваць той курс стварэння і развіцця, якім мы ідзём»


Яўген Казловіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА "Сярэдняя школа Nº2 г. Талачына імя М. П. Лугаўскага":

- У будучых прэзідэнцкіх выбараў, без перабольшання, гістарычны падтэкст. Мы выбіраем не толькі асобу, мы галасуем за курс краіны. Важнасць падзеі абумоўлена тым, што ад беларускага народа залежыць абранне лідара нашай краіны, а адпаведна - далейшага палітычнага курсу і месца Беларусі на сусветнай арэне. Як сказаў Якуб Колас,»добра ісці па дарозе, якую сам выбіраеш". Я ведаю, што наш народ прагаласуе за згуртаванасць, росквіт і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Нам неабходна захаваць той курс стварэння і развіцця, якім мы ідзем. У цяперашняй палітычнай сітуацыі голас кожнага беларуса на будучых прэзідэнцкіх выбарах вельмі важны. Удзельнічаючы ў выбарах, кожны з нас выказвае сваю грамадзянскую пазіцыю, шчырыя пачуцці да роднай Беларусі, неабыякавае стаўленне да будучыні краіны.

Усе навіны