29 лістапада 2024
Каманда з Віцебскай вобласці стала прызёрам спартакіяды ДЮСШ Беларусі па гандболе
У Магілёве адбыўся фінальны тур спартакіяды ДЮСШ Беларусі па гандболе сярод дзяўчат 2009-2010 гадоў нараджэння. Па выніках спаборніцтваў другое месца заняла каманда Наваполацкай СДЮШАР №2, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі гандбола.
А пераможцам стаў Мінскі калектыў РЦАР-1. Па выніках спартакіяды навапалачанка Аліна Міхалёнак увайшла ў лік лепшых гульцоў. Дадамо, што калектывы СДЮШАР №2 Наваполацка з году ў год рэгулярна займаюць прызавыя месцы ў дзіцяча-юнацкіх гандбольных спаборніцтвах. Так што цяперашні поспех не выклікае здзіўлення.
Фота Беларускай федэрацыі гандбола.