13 лістапада 2024
Каманды Віцебска і Наваполацка атрымалі перамогі ў матчах Кубка Беларусі па валейболе
У канцы мінулага тыдня прайшлі матчы другога тура папярэдняга этапу Кубка Беларусі па валейболе.
Паспяховей за ўсё з прадстаўнікоў Прыдзвінскага краю адыграла «Марка-ВДТУ». Віцебская каманда перамагла «Мінск» (з лікам 3:1), «Барысаў» - БДУФК-2 (3:0) і ва ўпартай барацьбе саступіла» сталіцы" (2:3).
Пастаўскі «Атлант» прайграў усе свае гульні з аднолькавым лікам 0:3 – «Заходняму Бугу», «Легіёну» і «Шахцёру».
Парадавала «Лілея-Наваполацк», якая здолела абыграць «Жамчужыну Палесся» (3:1) – гэта першая перамога прадстаўніц Віцебскай вобласці ў спаборніцтвах. Таксама дружына нефтеграда прайграла «Камунальніку ГрДУ» (0:3).
Фота: сайт Беларускай федэрацыі валейбола.