Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе педагогаў, студэнтаў і навучэнцаў З Днём ведаў
Дарагія педагогі, студэнты і навучэнцы! Сардэчна віншуем Вас З Днём ведаў!
Гэты ўрачысты вераснёўскі дзень па традыцыі з'яўляецца пачаткам новага этапу на шляху ў свет ведаў і адкрыццяў.
З асаблівым хваляваннем да гэтай падзеі рыхтаваліся тыя, для каго прагучыць першы ў іх жыцці званок. Важным і вызначальным у выбары прафесіі стане гэты навучальны год і для выпускнікоў.
Сучасныя лічбавыя тэхналогіі дынамічна развіваюцца, час прад'яўляе павышаныя патрабаванні да ўзроўню ведаў. Аднак гэта толькі частка таго, што неабходна данесці педагагічным корпусам вобласці сваім падапечным. Сёння важна падаць жыццёвыя ўрокі-навучыць дзяцей працаваць і прымаць правільныя рашэнні, несці адказнасць за сваё слова і справу, дапамагаць адзін аднаму ў цяжкіх сітуацыях.
Установам адукацыі адводзіцца важная роля - не проста правадніка ведаў, але і свайго роду сацыяльнага ліфта: паспяховасць чалавека шмат у чым залежыць ад якасці выхавання і адукацыі.
Віцебшчына валодае важкім адукацыйным патэнцыялам: прымнажаюцца традыцыі і дасягненні, новымі ведамі ўзбагачаецца вопыт папярэдніх пакаленняў.
Дзень ведаў-асаблівае свята і для школьнага настаўніка, і для выкладчыка ВНУ, і для выхавальніка дзіцячага садка. Звяртаючыся да вас, паважаныя педагогі, мы адзначаем значнасць вашай высакароднай місіі. Аўтарытэт настаўніка падмацоўваецца яго любоўю да вучняў.
Дарагія сябры! Няхай новы навучальны год стане для ўсіх адпраўной кропкай заваявання вяршынь ведаў! Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнага энтузіязму, паспяховай рэалізацыі наватарскіх ініцыятыў і яркіх адукацыйных праектаў!
З павагай Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў