На турніры памяці Валерыя Вагеля па скачках на батуце ў Віцебску вызначыліся прызёры ў індывідуальных скачках, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Удзел у міжнародных спаборніцтвах прымаюць амаль 200 батутыстаў з Беларусі, Расіі і Азербайджана. Перамогу ў асабістым заліку ў мужчын атрымаў наш Іван Літвіновіч - у фінале двухразовы алімпійскі чэмпіён набраў 66,310 бала і больш як на два ачкі апярэдзіў Станіслава Яскевіча, які стаў другім. Трэцяе месца заняў яшчэ адзін беларус Іван Мельнікаў.
У дзяўчат лепшы рэзультат (56,280 бала) паказала наша Кацярына Яршова, якой удалося абыграць сярэбраную медалістку Алімпійскіх гульняў у Парыжы Віялету Бардзілоўскую. Тройку замкнула Сельджан Магсудава з Азербайджана. Мемарыял Вагеля ў Віцебску завершыцца сёння фіналамі ў сінхронных скачках.
Да спіса