Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны рэгіёна
13.02.2026

Мастацкай галерэі ў Полацку спаўняецца 45 гадоў з дня заснавання

Мастацкая галерэя ў Полацку 20 лютага адзначыць 45-годдзе. Яна знаходзіцца ў будынку аднаго з карпусоў былога езуіцкага калегіума, помніка архітэктуры XVIII стагоддзя. Агульная плошча музея складае 1 тыс. кв.м. Унікальная экспазіцыя галерэі знаёміць з гісторыяй горада і ўсёй Беларусі праз творы мастацтва як культавага, так і свецкага характару. У экспазіцыі прадстаўлены калекцыі іканапісу і партрэтнага жывапісу XVIII-XX стагоддзяў, выяўленчага мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя і не маючая аналагаў у свеце стацыянарная выстава "Сценапіс XII-XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацку", якая знаёміць з роспісамі Спаскай царквы, што захаваліся і дайшлі да нас праз дзевяць стагоддзяў. Мастацкая галерэя мае дзве выставачныя залы, гравёрную майстэрню і мастацкі салон.

БелТА

Да спіса