Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
2 верасня 2024

Молодой специалист Александра Москалейчик: "с первых дней поняла, что меня поддержат"

Аляксандра Маскалейчык у канцы ліпеня стала гераіняй першай паласы нашай газеты. Дзяўчына, выпускніца Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа, была адной з першых, хто сеў за руль новенькага трактара ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Цяпер яна малады спецыяліст. Высветлілі, ці падабаецца ёй быць механізатарам.


Сельгаспрадпрыемства працягвае прырастаць маладымі кадрамі. Вось і на мінулым тыдні ў гаспадарку прыйшло яшчэ некалькі работнікаў, якім наканавана пачынаць тут свой працоўны шлях і, улічваючы годны заробак і сацыяльны пакет, магчыма, застацца тут на доўгія гады. Сярод пачаткоўцаў і адзіная на сёння ў Докшыцкім раёне дзяўчына-механізатар-Аляксандра Маскалейчык.

- Носіцца наша Саша на сваім трактары з ветрыкам, - смяецца кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Навіцкі. - Відаць, што ўпэўнена адчувае сябе за рулём, з першых дзён на яе працу няма ніякіх нараканняў. А галоўнае-агеньчык у вачах гарыць. Значыць, па душы справа і будзе з дзяўчыны толк. Думаю, стане нашым гонарам.Аляксандра родам з Бераснеўкі. Туды ж, у бацькоўскі дом, вярнулася пасля заканчэння Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа, дзе атрымала спецыяльнасці трактарыста-машыніста, слесара чацвёртага разраду і кіроўцы катэгорыі С.А ў «Бягомльскі» прыйшла з радасцю, бо ўжо добра там асвоілася падчас праходжання практыкі.

У адказ на пытанне, ці не стрымлівала пры выбары разуменне таго, што ў сельгаспрадпрыемствах на тэхніцы не толькі ездзяць, але яе і рамантуюць, а для дзяўчыны гэта ўсё ж складаней, чым для прадстаўнікоў моцнага полу, Саша ўсміхаецца:

- Многае я магу зрабіць сама, без парады і фізічнай дапамогі. Шмат чаму яшчэ навучуся ад старэйшых калег. Ды і з першых дзён зразумела, што мяне падтрымаюць, а калі нешта будзе складана выканаць, абавязкова дапамогуць. Так што спадзяюся, усё будзе як мае быць.

Цяпер Аляксандра працуе на невялікім МТЗ-340.2-абслугоўвае стойлавыя памяшканні малочна-таварнага комплексу «Бягомль». Стараецца зарэкамендаваць сябе, каб з цягам часу перасесці на больш магутную тэхніку: «у ідэале – на МАЗ». І яшчэ запаветнае жаданне ёсць у абаяльнай дзяўчыны: у наступным годзе паступіць у Беларускі аграрна-тэхнічны ўніверсітэт і стаць інжынерам. А "Бягомльскаму" і такія маладыя кадры патрэбныя.

Алена НЕСЦЯРОНАК, Докшыцы, фота аўтара.

 

Усе навіны